Сяўба азімых зерневых, збор яблыкаў... Чым яшчэ займаюцца ў гаспадарках раёна.

З першачарговых клопатаў - сяўба азімых зерневых культур, у тым ліку на зялёны корм жывёле. Пасеяна трэць ад запланаваных плошчаў.

Усе гаспадаркі, за выключэннем СВК ´Гігант´ і ААТ ´Стасеўка´, заняты нарыхтоўкай кукурузнага сіласу. У філіялах ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ і ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ кукурузу ўбіраюць таксама на зерне. Уключаюцца ў дадзены від работ і ў філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´.

Працягваецца капанне бульбы. З 744 га плошчаў (500 га - у ´Гіганце´) выкапана, па апошніх дадзеных, 280 га (пераважная частка ў ´Гіганце´) пры сярэдняй ураджайнасці клубняў 170-180 ц/га.

Амаль на трэць убраны цукровыя буракі, і гэтая работа працягваецца. Адначасова з капаннем салодкіх караняплодаў гаспадаркі займаюцца іх вывазкай да перапрацоўшчыкаў.

У мэтах папаўнення насеннага фонду на будучы год у раёне працягваецца ўборка насеннікаў мнагалетняй травы, у асноўным - канюшыны.

Не выпадае з-пад увагі аграрыяў догляд раслін. На пасевах азімага рапсу, надвор´е якім садзейнічае, з´явілася пустазелле, таму многія ўключыліся ў барацьбу з ім. На 1020 га з 2570 занятых пад азімы рапс хімпраполкі ўжо праведзены. У планах і апрацоўкі пасеваў супраць шкоднікаў.

У акцыянерных таварыствах ´Неўскі-Агра´ і ´Міхалёўская Ніва´ займаюцца зборам яблыка.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by