У дапамогу вяскоўцам.

Адначасова з тым, як вядуцца ўборачныя работы на палях раённых сельгасарганізацый, збіраюць ураджай і занатоўваюць травяны корм на зіму жывёле сяльчане. І першае, і другое - традыцыйна справы нялёгкія. Але калі раней іх вырашэнне залежала ў большай ступені ад саміх вяскоўцаў і было звязана з павышанай фізічнай нагрузкай для іх, то цяпер нагрузка хутчэй эмацыйная - дачакацца, пакуль камбайны завершаць малацьбу збажыны ў гаспадарках, пакуль вырашыцца пытанне з набыццём сена.

Што датычыцца апошняга, то, як стала вядома, у сельгасарганізацыях ідуць насустрач жыхарам у вырашэнні гэтага пытання. Іншая справа, што ў радзе сельсаветаў яго пакуль не ўзнікала. А ў тым жа філіяле ´Варатынь´ ААТ ´БЗТДіА´ катушку сена прапаноўваюць за 45 рублёў. Той, хто трымае на ўласным падворку рагулю, можа разлічваць на 3 катушкі, хто здаў гаспадарцы маладняк - плюс яшчэ на дзве.

Уборка збажыны жыхарам дадзенага сельсавета, занятым у сельскагаспадарчай галіне, а таксама пенсіянерам абыйшлася ў суму з разліку 2,50 руб. за адну сотку, астатнім - 3 рублі. За столькі ж абмалаціць збажыну прапаноўвалі жыхарам Бортнікаўскага сельскага савета. Ды і ў іншых сельсаветах цана на паслугу прыкладна такая ж - ад 2 да 3,10 рублёў.

Алена КАРПЕНКА

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by