Рэспубліканскі конкурс фотаработ ´Зямля пад белымі крыламі´.

У сакавіку-лістападзе 2018г. у адпаведнасці з планам правядзення асноўных мерапрыемстваў у рамках рэспубліканскай акцыі навучэнскай моладзі ´Жыву ў Беларусі і тым ганаруся´

праводзіцца Рэспубліканскі конкурс фотаработ ´Зямля пад белымі крыламі´ (далей - фотаконкурс).

Удзел у Фотаконкурсе могуць прымаць навучэнцы ў двюх узроставых катэгорыях:

10-14 гадоў уключна; 15-21 год уключна.

Чацвёрты (заключны) рэспубліканскі этап Фотаконкурсу праводзіцца

ў кастрычніку-лістападзе 2018 года.

Фотаконкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

1. ´Мой дом´ (фотаздымкі пейзажа (сельскага і гарадскога);

2. ´Водная прастора´ (фотаздымкі рэк і азёр);

3. ´Дзікі свет´ (жывёльны свет Беларусі);

4. ´Вышыня´ (фотаздымкі з вышыні птушынага палёту, зробленыя з пілатуемых і беспілотных лятальных апаратаў);

5. ´Людзі прафесіі´ (фотаздымкі павінны характарызаваць прадстаўляемую прафесію, раскрываць яе сутнасць);

6. ´Асобы і пакаленні´ (фотаздымкі партрэтнага жанру (адзіночныя, парныя ці групавыя фотаздымкі людзей), якія адлюстроўваюць нацыянальны каларыт (знешне) і ракрываюць беларускі характар, самабытнасць, загадкаваць душы чалавека);

7. ´Жывыя традыцыі´ (рэпартажныя фотаздымкі, якія падкрэсліваюць народныя традыцыі, характар і нацыянальныя асаблівасці жыхароў Беларусі, звычаі і шматвекавую сувязь пакаленняў (нацыянальныя святы, вяселлі, абрады);

8. ´Спадчына´ (фотаздымкі гістарычных і культурных аб´ектаў, помнікаў архітэктуры Беларусі);

9. ´Манахром´ (фотаздымкі, у якіх прысутнічае градацыя аднаго колера рознай танальнасці (ад светлага да цёмнага) рознай тэматыкі;

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Асноўнымі крытэрыямі ацэнкі работ з´яўляюцца : - арыгінальнасць сюжэту; - мастацкае адлюстраванне і раскрыццё тэмы пры дапамозе фатаграфіі; - тэхнічная якасць фотаздымка.

Па намінацыях ´Жывыя традыцыі´ на конкурс прадстаўляецца адна серыя фотаработ, якая ўключае да пяці фотаздымкаў аднаго аўтара.

Патрабаванні да конкурсных работ

Фотаздымкі павінны быць зроблены на тэрыторыі Беларусі.

Фотаздымкі павінны быць прадстаўлены ў каляровым ці чорна-белым варыянце на фотапаперы фармату ад 20 да 30 см па доўгаму боку (без паспарту). Абавязкова прадстаўляецца электронны варыянт фотаздымкау фармаце JPЕG не менш чым 2000 пікселяў па леваму краю. Фотаздымкі, якія не адпавядаюць дадзеным патрабаванням, да фотаконкурсу не дапускаюцца.

На зваротным баку кожнага фотаздымка павінны быць наступныя дадзеныя :

назва работы, прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара (цалкам), узрост, назва ўстановы адуацыі з указаннем вобласці, раёна, адраса і нумара тэлефона.

Дасланыя на фотанконкурс работы аўтарам не вяртаюцца.

На школьны конкурс работы прымаюцца

да 30 верасня 2018г

иcтoчник: 1bobruisk.schools.by