Раённы Цэнтр творчасці запрашае.

З 3 па 8 верасня ў краіне праводзіцца рэспубліканскі Тыдзень устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Яго мэта - прыцягнуць увагу насельніцтва да неабходнасці ўсебаковага развіцця асобы, фарміраванне станоўчага грамадскага меркавання пра ролю і значнасць устаноў у нацыянальнай сістэме адукацыі, знаёмства навучэнцаў і іх бацькоў з канкрэтнымі ўстановамі дадатковай адукацыі і іх магчымасцямі па арганізацыі вольнага часу.

Падчас тыдня Цэнтр творчасці Бабруйскага раёна актыўна рыхтуецца да работы аб´яднанняў па інтарэсах у новым навучальным годзе. У плане мерапрыемстваў - майстар-класы, прэзентацыі дзейнасці педагогаў, выставы дзіцячай творчасці па розных накірунках. Тым самым прадастаўляецца магчымасць для дэманстрацыі дасягненняў дзяцей, педагогаў і творчых калектываў.

Хлопчыкаў і дзяўчынак чакаюць на занятках па выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, сольных і вакальных спевах, харэаграфіі, у гуртках экалагічнага, фізкультурна-спартыўнага, гісторыка-краязнаўчага і іншых накірункаў.

У Цэнтры творчасці раёна, як адзначыла загадчык мастацкага аддзела ўстановы Алена Смарчок, гатовы раскрыць здольнасці і магчымасці кожнага дзіцяці, зрабіць яго жыццё больш насычаным, цікавым і захапляльным.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by