Раён уключаецца ва ўборку кукурузы.

Напружанасць уборачнай кампаніі спала: збажына ў раёне практычна ўбраная. ´Нязначна гектараў засталося ў акцыянерных таварыствах ´Саўгас Кісялевічы´ і ´Міхалёўская Ніва´, у асноўным гэта - зернебабовыя сумясі´, - адзначыла начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жана Жукоўская.

Акрамя таго, як было адзначана, у раёне маецца 150 гектараў кармавых бабоў (у філіяле ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ і Бабруйскім ААТ ´Аграмашсервіс´), 250 - соі (пакуль яшчэ недаспела) ў СВК ´Гігант´ для кармавых патрэб гаспадаркі, а разам з тым і павелічэння ўрадлівасці зямлі.

Раён уключаецца ва ўборку кукурузы. Першымі да гэтай работы прыступілі ў філіяле ´Агракамбінат КХП´. Культуру ўбіраюць на сілас і ўраджаем задаволены - 350 ц/га (у мінулым годзе - 201). Ад таго, што кукуруза абяцае парадаваць аграрыяў і іншых гаспадак, болей за тысячу гектараў плануецца выкарыстаць сёлета на зерневыя мэты.

У ´Міхалёўскай Ніве´ займаюцца ўборкай салодкіх караняплодаў. З пасеяных 320 га цукровых буракоў выкапана, па стане на ўчарашнюю раніцу, 24 пры ўраджайнасці 300 ц/га (у папярэднім годзе - у сярэднім 275 ц/га). Уборка да 20 верасня лічыцца ранняй, цана на прадукцыю ў гэтую пару ў перапрацоўшчыкаў на 20 працэнтаў вышэйшая. Гэтая акалічнасць, а таксама магчымасць ´разгрузіць´ напружаны кастрычнік, калі ўборка стане масавай, прымушае сельгасвытворцаў рупіцца.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by