Збожжавыя ў засеках: аддзячаны апошнія тысячнікі

Лістоў удзячнасці Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта, вымпелаў, знакаў ´тысячнік´ і каштоўных падарункаў райкама прафсаюза работнікаў АПК за добрасумленную працу на ўборцы збажыны 2018 года напрыканцы мінулага тыдня ўдастоіліся яшчэ два работнікі сельскагаспадарчай галіны раёна.

Збожжавыя ў засеках: аддзячаны апошнія тысячнікі

Гэта вадзіцель ААТ ´Неўскі-Агра´ Пётр Рыгоравіч Мельнічонак (на фота справа) (па стане на 24 жніўня на аўтамабілі САЗ-3507 адвёз 1008,9 тон зерня) і вадзіцель ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ Уладзімір Іванавіч Бебчык (на фота ўверсе) (па стане на 24 жніўня перавёз 1266,4 т збажыны на аўтамабілі МАЗ-5551), якія сваёй плённай працай зрабілі значны ўклад у своечасовае, якаснае правядзенне ўборачнай кампаніі.

Па традыцыі ўзнагароды перадавым аграрыям уручыў старшыня райкама галіновага прафсаюза Сяргей Феднеў.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by