Яблыкі парадавалі

Шчодрым ураджаем яблыкаў парадаваў сёлетні год аграрыяў ААТ ´Неўскі-Агра´. Цяпер перад гаспадаркай стаіць задача - своечасова ўбраць садавіну і, галоўнае, максімальна правільна, з эканамічнага пункту гледжання, абыйсціся з ёй.

Яблыкі парадавалі

Што датычыцца першага, то на збор яблык, у дапамогу мясцоваму насельніцтву, арганізаваны работнікі сацыяльнай сферы раённых устаноў і арганізацый. Частку сабранага ўраджаю - толькі ў сераду знялі каля 2 тон - паставілі на перапрацоўку ў ААТ ´Чырвоны харчавік´, яшчэ адну - у гандлёвыя кропкі Бабруйшчыны. Пры гэтым, як паведамілі ў акцыянерным таварыстве, актыўна вядзецца пошук новых крыніц рэалізацыі каштоўнай садавіны.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by