Хата з матчынай душой.

Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця не варта, але ведаць, як жылі нашы дзяды-прадзеды, трэба. А пры святле свечкі на покуці ў бацькоўскай хаце, пры святле малітвы ў душы відаць і тое, што засталося ў мінулым, і ясніцца шлях у будучыню.

Пазнаёміцца з сялянскім побытам, асноўнымі рэчамі, іх ужываннем і выкарыстаннем у сялянскай хаце змаглі дзеці з лагеру ´Крыніца´ ДУА ´ЦДАДіМ ´Росквіт´ г. Бабруйска´, якія наведалі дзіцячую бібліятэку №6 імя М. Астроўскага . Вучні адправіліся ў фальклорнае падарожжа ´Хата з матчынай душой´.

Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з кутком ´Сялянская хатка´, які працуе ў бібліятэцы, з беларускім нацыянальным адзеннем, роллю рушніка, які з´яўляецца адным з сімвалаў Беларусі, і г. д. Прысутнічыя з задавальненнем прынялі ўдзел у гульнях ´Хто ў хаце гаспадар´ і ´Чароўны куфэрак´.

Хата з матчынай душой. Хата з матчынай душой. Хата з матчынай душой. Хата з матчынай душой.

иcтoчник: bobruisk-library.by