У Бабруйскім ААТ ´Аграмашсервіс´ займаюцца зборам чорнага золата.

Пачалі ўбіраць азімы рапс на пачатку тыдня, з больш высокага поля, прычым, з не лепшых яго ўчасткаў, таму на сераду (дзень нашага наведвання) ураджайнасць мелі 10 цэнтнераў з гектара.

На 13.07.2018 ў гаспадарцы было ўбрана 96 з 210 адведзеных пад культуру гектараў. ´Максімальнай ураджайнасці для нашых зямель сёлета ў любым выпадку не атрымаем, - дзеліцца кіраўнік акцыянернага таварыства Сяргей Тарабуеў. - Паўплывала надвор´е. З-за працяглай спякоты пасевы ў некаторых месцах падгарэлі. Не адбылося кушчэння раслін - не развіліся бакавыя адросткі, а толькі сцябло´.

Спадзяванні ў аграрыеў на другое, ніжэйшае рапсавае поле. Да яго ўборкі толькі прыступілі, і ўжо цяпер зразумела, што болей ураджайнае.

Сабранае насенне ´Аграмашсервіс´ пастаўляе на Бабруйскі КХП у лік дзяржзаказу. Даведзены на сёлетні год план унушальны - 350 тон, з-за ўнесенай надвор´ем карэкціроўкі яго выкананне ў гаспадарцы ставяць пад сумненне.

Пры гэтым задачу паставілі - якасна сабраць не толькі насенне, але і рапсавую салому. У мэтах апошняга побач з камбайнамі, якія малоцяць рапс, працуе КВК. Здробленую ім салому трактары адвозяць у траншэю на жывёлагадоўчую ферму для наступнага змешвання з сіласам і сенажом - выкарыстання ў якасці корму скаціне.

Па матэрыялах грамадска-палитычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by