У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ убіраюць азімы рапс.

Да гэтага віду работ у гаспадарцы прыступілі тры дні таму. Уборка вядзецца на палях ля в. Ізюмава.

У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ убіраюць азімы рапс.

Аграном Марына Капорына.

Па стану на ўчарашнюю раніцу, як паведаміла аграном адкрытага акцыянернага таварыства Марына Капорына, убралі 30 гектараў з 200 засеяных культурай. Ураджайнасць хоць і вышэйшая за мінулагоднюю, аднак пахваліцца, па словах спецыяліста, пакуль не даводзіцца - 10 цэнтнераў з аднаго гектара. Прычыну аграном бачыць у парушэнні тэхналагічных ланцугоў, выкліканых як адсутнасцю грашовых сродкаў, так і некаторымі арганізацыйнымі хібамі.

Марына Капорына ў гаспадарцы з лютага мінулага года, і справу сваю любіць. ´Чалавек павінен прымяняць сябе там, на каго вучыўся, - з упэўненасцю заяўляе яна. - Тым болей што прафесія агранома мне сапраўды падабаецца, сама ж яе і выбрала´. З прызнанасцю гаворыць аграном пра механізатарскі калектыў. Адданыя справе, людзі, па яе словах - гонар ´Саўгаса Кісялевічы´ і надзейная яго апора.

У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ убіраюць азімы рапс.

Вадзіцель МАЗа ´Колас´ назваўся Васілём (паведаміць прозвішча ўтрымаўся). Працуе ён ад ААТ ´Камбінат хлебапрадуктаў´. На спецыяльна прызначанай для перавозкі зерня тэхніцы адвозіць масланасенне на вытворчы ўчастак ´Маслічны край´ аг. Хімы.

Літаральна з першага дня ўборкі масланасенне сталі адгружаць у лік дзяржзаказу. На раніцу аўторка ў гэтых мэтах было пастаўлена 30 тон, усяго спатрэбіцца 200. З пастаўленай задачай у гаспадарцы разлічваюць справіцца.

У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ убіраюць азімы рапс.

За штурвалам камбайна КЗС-12-18 мы засталі вопытнага і добрасумленнага, надзвычай прынцыповага і па-сялянску сціплага Аляксандра Рагалевіча. ´Калі за работай гэтыя людзі, можна быць упэўненымі - справа будзе выканана ´на выдатна´, - заўважыла Марына Капорына.

Разам з уборкай рапсу ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ займаюцца падкормкай кукурузы і нарыхтоўкай травянога корму - закладкай сянажнай масы ў траншэі.

У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ убіраюць азімы рапс.

Пра тое, што не ўяўляе свайго жыцця без работы ў полі, гаворыць і штогодны перадавік раённага сельскагаспадарчага спаборніцтва Аліхан Кантаеў. ´Грошы атрымліваем хоць і невялікія, - дзеліцца механізатар, - але ўсведамленне таго, што ты маеш дачыненне да гэтага мора зерня, што ад цябе залежыць своечасовасць убранага ўраджаю, грэе душу´.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

иcтoчник: www.tribunapracy.by