Узнагароды за сумленную працу.

У суботу ў райвыканкаме прайшоў урачысты сход работнікаў міжраённай інспекцыі, падчас якога былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе і ўзнагароджаны лепшыя з лепшых.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марыя Тарэлкіна і начальнік упраўлення ўліку падаткаў інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Таццяна Пракопчык.

Узнагароды за сумленную працу.

Павіншаваўшы калег з прафесійным святам, Таццяна Віктараўна прадставіла калектыву новага першага намесніка начальніка міжраённай інспекцыі - гэтая пасада даручана Наталлі Парчук. Таксама прадстаўнік вобласці ўручыла Ганаровую грамату ІПЗ РБ па Магілёўскай вобласці намесніку начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Кіраўскаму раёну Канстанціну Новікаву. Удзячнасць начальніка інспекцыі па Магілёўскай вобласці атрымаў вядучы адміністратар сетак Мікалай Пяшко. Удзячнасцю Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Надзея Патапейка, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення ўліку падаткаў - яе ўручыла Марына Тарэлкіна. Пяцёра лепшых работнікаў міжраённай інспекцыі атрымалі ганаровыя граматы ІПЗ РБ па Бабруйскаму раёну з рук начальніка Сяргея Шупянько.

Улічваючы тое, што ў калектыве падатковай інспекцыі пераважаюць жанчыны, не абыйшлося, вядома ж, без кветак.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by