У ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ убіраюць азімы рапс.

Да гэтага віду работ у гаспадарцы прыступілі тры дні таму. Уборка вядзецца на палях ля в.Ізюмава.

Па стану на ўчарашнюю 10.07.2018, як паведаміла аграном адкрытага акцыянернага таварыства Марына Капорына, убралі 30 гектараў з 200 засеяных культурай. Ураджайнасць хоць і вышэйшая за мінулагоднюю, аднак пахваліцца, па словах спецыяліста, пакуль не даводзіцца - 10 цэнтнераў з аднаго гектара. Прычыну аграном бачыць у парушэнні тэхналагічных ланцугоў, выкліканых як адсутнасцю грашовых сродкаў, так і некаторымі арганізацыйнымі хібамі.

Літаральна з першага дня ўборкі масланасенне сталі адгружаць у лік дзяржзаказу. На раніцу аўторка ў гэтых мэтах было пастаўлена 30 тон, усяго спатрэбіцца 200. З пастаўленай задачай у гаспадарцы разлічваюць справіцца.

Разам з уборкай рапсу ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ займаюцца падкормкай кукурузы і нарыхтоўкай травянога корму - закладкай сянажнай масы ў траншэі.

Па матэрыялах грамадска-палітычнай газеты ´Трыбуна працы´

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by