Падатковая служба раёна адзначыла свята.

У нядзелю прафесійнае свята адзначылі работнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскаму раёну - людзі, у чыіх абавязках кантраляваць ход грашовых паступленняў у бюджэт, а разам з тым павышаць падатковую граматнасць насельніцтва. На сёння задачы і функцыі, якія выконвае інспекцыя, ахопліваюць таксама тэрыторыі г. Кіраўска і Кіраўскага раёна, г. Глуска і Глускага раёна.

Падатковая служба раёна адзначыла свята.

У суботу ў райвыканкаме прайшоў урачысты сход работнікаў міжраённай інспекцыі, падчас якога былі падведзены вынікі работы за першае паўгоддзе і ўзнагароджаны лепшыя з лепшых.

Падатковая служба раёна адзначыла свята.

Удзел у мерапрыемстве прынялі намеснік старшыні Бабруйскага райвыканкама Марыя Тарэлкіна і начальнік упраўлення ўліку падаткаў інспекцыі па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці Таццяна Пракопчык.

Падатковая служба раёна адзначыла свята.

Павіншаваўшы калег з прафесійным святам, Таццяна Віктараўна прадставіла калектыву новага першага намесніка начальніка міжраённай інспекцыі - гэтая пасада даручана Наталлі Парчук. Таксама прадстаўнік вобласці ўручыла Ганаровую грамату ІПЗ РБ па Магілёўскай вобласці намесніку начальніка ўпраўлення па рабоце з плацельшчыкамі па Кіраўскаму раёну Канстанціну Новікаву. Удзячнасць начальніка інспекцыі па Магілёўскай вобласці атрымаў вядучы адміністратар сетак Мікалай Пяшко.

Падатковая служба раёна адзначыла свята.

Удзячнасцю Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджана Надзея Патапейка, галоўны дзяржаўны падатковы інспектар упраўлення ўліку падаткаў - яе ўручыла Марына Тарэлкіна. Пяцёра лепшых работнікаў міжраённай інспекцыі атрымалі ганаровыя граматы ІПЗ РБ па Бабруйскаму раёну з рук начальніка Сяргея Шупянько.

Улічваючы тое, што ў калектыве падатковай інспекцыі пераважаюць жанчыны, не абыйшлося, вядома ж, без кветак.

Падатковая служба раёна адзначыла свята.

З нагоды прафесійнага свята мы сустрэліся з начальнікам міжраённай інспекцыі МПЗ па Бабруйскаму раёну Сяргеем Шупянько і пацікавіліся вынікамі работы ў гэтым годзе, а таксама некаторымі іншымі пытаннямі яго кампетэнцыі.

- Сяргей Іосіфавіч, з пачатку сёлетняга года колькі сабралі падаткаў і збораў выключна па Бабруйскаму раёну? І як выглядаюць лічбы ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года?

- Пачну з таго, што на ўліку ў міжраённай інспекцыі па Бабруйскаму раёну значыцца 25 521 фізічная асоба, 556 - юрыдычных і 188 індывідуальных прадпрымальнікаў. Агульныя паступленні за студзень-май склалі 7 003,1 тыс. рублёў, што амаль на 2,5 тыс. болей за аналагічны перыяд мінулага года. Прычым, асноўная іх доля прыпадае на арганізацыі недзяржаўнага сектару эканомікі - 59,1%. Доля дзяржаўных - 34,9%, індывідуальных прадпрымальнікаў - 2,2%, фізічных асоб - 3,8%. За першае паўгоддзе ўдзельная вага падаткаў і збораў, якія паступілі ў мясцовыя бюджэты і кантроль за платай якіх ажыццяўляюць падатковыя органы, у агульным аб´ёме ўсіх даходаў бюджэту склала па Бабруйскаму раёну 89,3%.

- Хто вашыя галоўныя плацельшчыкі?

- У пяцёрку найбуйнейшых раённых падаткаплацельшчыкаў уваходзяць ДЛГУ ´Бабруйскі лясгас´, УКП ´Жылкамгас´, прыватнае прадпрыемства ´Сапёр-мэбля´, ЗАТ ´Птушкафабрыка ´Вішнёўка´ і СВК ´Гігант´.

- Агульныя паступленні сёлета павялічыліся прыкладна на 50%. За кошт чаго?

- У асноўным за кошт паступлення зямельнага падатку ад РУП ´Магілёўэнерга´ - у мінулым годзе прадпрыемству была зроблена адтэрміноўка плацяжу. Зрэшты, за кошт гэтага змянілася і структура атрыманых падаткаў у цэлым. Калі раней асноўная іх доля прыпадала на падаходны падатак, затым - на падатак на прыбыткі і іншыя, то за першае паўгоддзе сёлетняга года - на зямельны падатак (35%). Але гэта, паўтаруся, спецыфіка менавіта сёлетняга года. Непасрэдна пералічэнні падаходнага падатку выраслі на 1,9 тыс. рублёў.

- Часта можна чуць, што падатковае заканадаўства ў нашай краіне не садзейнічае развіццю прадпрымальніцкай ініцыятывы. Па вашых плацельшчыках ці можна сказаць, што колькасць індывідуальных прадпрымальнікаў у раёне зменшылася?

- У гэтай сувязі магу сказаць, што рыхтуецца новы падатковы кодэкс, дзе будуць улічаны прапановы і рэкамендацыі як прафесіяналаў, так і падаткаплацельшчыкаў. Мы пачнем працаваць па ім ужо з пачатку новага года.

Што датычыцца раённага прадпрымальніцтва, то калі ў мінулым годзе на гэты перыяд на ўліку ў інспекцыі значылася 185 індывідуальных прадпрымальнікаў, то сёлета 188 - практычна столькі ж. Звычайны працэс - нехта закрывае сваю справу, нехта адкрывае. Праўда, трэба ўлічваць, што сярод гэтый лічбы ёсць і тыя, хто зарэгістраваны, але дзейнасці па той ці іншай прычыне не ажыццяўляе. Іх мы выяўляем, правяраем, калі пэўны час не назіралася руху на рахунках, то падаем неабходныя дакументы ў райвыканкам на закрыццё прадпрымальніцтва.

- У функцыях падатковых органаў, наколькі ведаю, і кантралюючыя мерапрыемствы? Якая работа праводзіцца ў гэтым плане?

- Мерапрыемствы па кантролі, вядома ж, праводзім. Але тут заўважу, што ў сувязі з указам №376 работа службы скіравана ў асноўным на павышэнне падатковай граматнасці насельніцтва. Сёлета ў асноўным праводзім пазапланавыя праверкі, звязаныя, скажам, з ліквідацыяй суб´ектаў гаспадарання, камеральны (дыстанцыйны) кантроль, маніторынг, па выніках якога накіроўваем рэкамендацыі па ліквідацыі і недапушчэнні недахопаў, якія ў выніку яго выяўлены.

- Якім чынам выяўляеце грамадзян, якія прадалі, скажам, жыллё, аўтамабіль, а даходы не задэкларавалі?

- Штогод да 1 сакавіка грамадзяне, якія прадалі на працягу 5 год два і болей дамоў, кватэры, дачы, гаражы, садовыя домікі, машына-месцы або зямельныя ўчасткі, а таксама рэалізавалі на працягу каляндарнага года грузавы аўтамабіль, аўтобус, дзве і болей легкавыя машыны, атрымалі даходы з-за мяжы, падарункі ў грашовай і натуральнай форме (за выключэннем падарункаў ад блізкіх родзічаў), павінны задэклараваць свае даходы.

Здараюцца сітуацыі, калі фізічныя асобы неабходную дэкларацыю не прадастаўляюць. Часцей за ўсё адгаворваюцца, што пра гэта не ведалі. І гэта пры тым што тлумачальную работу мы праводзім шырокую сярод насельніцтва. Маючы ў доступе базы дадзеных розных інстанцый, інспекцыя без цяжкасцей такіх грамадзян знаходзіць і абавязвае заплаціць падатак. У межах 22 тысяч рублёў сёлетніх падатковых паступленняў прыходзіцца менавіта на незадэклараваны даход фізічнымі асобамі.

- Гэта значыць, перш чым прадаць нерухомасць, аўтамабіль, трэба пацікавіцца падатковым заканадаўствам?

- Так. І нашыя інспектары з задавальненнем у гэтым дапамогуць, дадуць кансультацыю адносна той ці іншай сітуацыі.

- А ці выяўляе ваша інспекцыя грамадзян, якія жывуць не па сродках?

- Ёсць і такія выпадкі. У 1-м паўгоддзі ўстаноўлена чатыры факты набыцця аўтамабіляў, выдаткі на якія не адпавядалі даходам грамадзян. Падаходны падатак, заплачаны па выніках прадастаўлення дэкларацый аб даходах і маёмасці фізічных асоб, склаў 8,3 тыс. рублёў.

- І пра ваш калектыў... Ці не зменшыўся ён пасля мінулагодняй рэарганізацыі?

- Калектыў міжраённай інспекцыі налічвае 40 чалавек, непасрэдна па Бабруйскім раёне - 31. Што датычыцца колькаснага складу, то ён сапраўды быў аптымізаваны - за кошт работнікаў пенсійнага ўзросту, якія пайшлі на заслужаны адпачынак, і тых, хто пакінуў установу па ўласным жаданні. Усе нашыя работнікі - прафесіяналы сваёй справы, людзі, якія выконваюць даручаныя абавязкі сумленна, з разуменнем іх важкасці для раёна і краіны.

- У сувязі з прафесійным святам што б хацелі пажадаць ім усім?

- І тым, хто працуе, і ветэранам падатковай службы жадаю здароўя, вытрымкі, дабрабыту, мэтанакіраванасці і, вядома ж, добрасумленных плацельшчыкаў.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

иcтoчник: www.tribunapracy.by