Абмеркавалі надзённыя пытанні

Чарговая сесія Бабруйскага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам Людмілы Крычко, старшыні райсавета дэпутатаў, працавала ў чацвер у райвыканкаме. На яе абмеркаванне выносілася 14 пытанняў, сярод найбольш значных - работа суб´ектаў прафілактыкі па папярэджанні пажараў і гібелі людзей на тэрыторыі раёна.

Абмеркавалі надзённыя пытанні

Дакладваючы па ім, в. а. начальніка гаррайаддзела па НС Павел Шарснёў адзначыў, што з пачатку года ў раёне здарылася 22 пажары, тры чалавекі загінулі. І хоць статыстыка па пажарах некалькі лепшая ў параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года, паслабленняў у плане прафілактыкі дапускаць нельга. ´Асновам бяспечнай жыццядзейнасці людзей трэба прывучаць змалку´, - канстатаваў дакладчык. Ён папрасіў народных выбраннікаў падтрымаць прапанову гаррайаддзела па НС па аснашчэнні дамоў сем´яў, у якіх пражыванне дзяцей прызнана сацыяльна небяспечным, аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі з вывадам сігналу на вонкавую частку пабудоў, што дасць магчымасць пры ўзнікненні пажаранебяспечнай сітуацыі прыцягнуць да яе ўвагу суседзяў. Гэта тым болей актуальна, як ён заўважыў, што дзеці на вёсцы, у сілу спецыфікі работы бацькоў, зачастую застаюцца дома адны. З улікам таго, што асноўная прычына пажараў у неасцярожным абыходжанні з агнём, было прынята рашэнне ўзмацніць кантроль за нядбайнымі сем´ямі і грамадзянамі, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Нямала ўвагі было ўдзелена пытанню зносу непрыгодных для жыцця, занядбаных дамоў, якія не толькі псуюць агульны выгляд населеных пунктаў, але і з´яўляюцца аб´ектамі павышанай небяспекі. Гаворачы пра дзіцячую бяспеку, засяроджвалася ўвага (у тым ліку праз дэманстрацыю відэафільмаў) і на такіх пагрозах для маленькіх грамадзян, як адчыненае акно, адпачынак на вадаёме, басейн у двары і інш.

Акцэнтуючы ўвагу на значнасці тэмы, Людміла Крычко заклікала дэпутатаў не пакідаць без увагі выпадкі, калі дзеці застаюцца дома адны - праводзіць тлумачальную работу ў сем´ях, інфармаваць пра гэта зацікаўленыя службы. І апошніх, і дэпутацкі корпус заклікала пазбягаць фармалізму ў рабоце, бо цана гэтаму занадта вялікая.

Абмеркавалі надзённыя пытанні Абмеркавалі надзённыя пытанні

Прыемным момантам сесіі стала ўзнагароджанне начальніка аддзела эканомікі Таццяны Іванаўны Сцепанян (на фота ўверсе) Удзячнасцю райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу, значны уклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна і ў сувязі з прафесійным святам, а таксама настаўніка беларускай мовы і літаратуры Міхалёўскага ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´ Тамары Васільеўны Кандрацьевай (на фота справа) - грашовай прэміяй райвыканкама за шматгадовую добрасумленную працу. Узнагароды ўручыў першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Сідарэнка.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by