Мы - прызёры рэспубліканскага фестывалю ´СМІ ў Беларусі´! Школьная газета Ленінскага ВПК ´Вялікі перапынак´ стала дыпламантам ІІ ступені конкурсу ´Спроба пяра´. Каштоўныя падарункі і дыпломы ўручала рэдакцыя газеты ´Народная асвета´. Нашы дэлегаты на цэрымонію ўзнагароджання - Жанждарава Карына, Барадзін Вераніка, Гірыловіч Анастасія, Яраш Анжаліка і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Г.А.Смірнова (кіраўнік праекта) былі адзначаны ў рамках фестывалю яшчэ і прызамі за перамогу ў конкурсах, віктарынах, тэлекастынгах, што праводзіліся ў гэты дзень. Так шасцікласніца Карына Жандарава стала другой у кастынгу тэлевядучых ´Беларусь -1´ сярод дарослых канкурсантаў, Барадзін Вераніка і Гірыловіч Анастасія сталі прызёрамі рэдакцый беларускага радыё, ´Медыцынскага весніка´ і іншых друкаваных выданняў. Шквал эмоцый і вялікае задавальненне засталося ва ўдзельнікаў пасля рэспубліканскага фестывалю ў Мінску. Фатаграфія прызёраў конкурсу будзе размешчана ў 5 нумары часопіса ´Народная асвета´

СМІ ў Беларусі СМІ ў Беларусі СМІ ў Беларусі СМІ ў Беларусі

иcтoчник: lenina.bobruisk.edu.by