Сяўба набірае абароты.

Пасяўныя работы ў раёне працягваюцца.

Па словах начальніка вытворчага аддзела райсельгасхарчу Жаны Жукоўскай, вядзецца сяўба ўсіх відаў ранніх збожжавых культур - аўсу, ячменю, у філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ - ужо і пшаніцы, зернебабовых. У акцыянерных таварыствах ´Міхалёўская Ніва´ і ´Неўскі-Агра´, дзе традыцыйна займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, уносяць у глебу насенне і гэтай культуры.

Адначасова вядзецца догляд пасеваў. Завершана падкормка азімай збажыны, першая падкормка азімага рапсу - у асобных гаспадарках прыступілі да другой. Акрамя таго, сельгасарганізацыі актыўна набываюць насенне кукурузы, каб ужо праз некалькі дзён прыступіць да пасеву і гэтай культуры.

Алена КАРПЕНКА. Фота Іллі КАСЬКО.

иcтoчник: www.tribunapracy.by