Вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў

Сельгаспрадпрыемствы працягваюць назапашваць мінеральныя ўгнаенні. Забяспечанасць апошнімі, як паведаміла начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскай АПВСХ Алеся Селіванава, складае ў цэлым па раёне 23% ад патрэбы.

Пры гэтым, калі азотнымі раён забяспечаны на 43%, то фосфарнымі і калійнымі - на 10 і 15 адпаведна. Найвышэйшы працэнт забяспечанасці мінераламі ў філіяла ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ - практычна 100% ад веснавой патрэбы гаспадаркі.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by