У полі - трактары ´Гіганта´.

Самаходны, замежнай вытворчасці апырсквальнік ´DAMMANN´ на полі прыкметны здалёк. Прызначаная для ўнясення ў глебу вадкіх мінеральных угнаенняў машына прыцягвае ўвагу не толькі яскравым зялёна-жоўтым колерам, але і ўнушальнай шырынёй захопу - 36 метраў. З часу набыцця высокавытворчага апырсквальніка - а гэта ўжо болей за 10 год - ім кіруе Анатоль Фаістаў.

У полі - трактары ´Гіганта´.

На прыканцы мінулага тыдня механізатар займаўся падкормкай азімага рапсу на полі паблізу Малых Бортнікаў, наперадзе - падкормка збажыны. Працаваць на такой ´разумнай´ машыне, па словах субяседніка, сапраўднае задавальненне. Усталяваны ў кабіне камп´ютар, акрамя іншага, вызначае траекторыю руху па полі, не дазваляе ўгнаенням двойчы патрапіць на адзін і той жа ўчастак.

Пра сябе Анатоль Анатольевіч, як і большасць нашых земляробаў, гаварыць не любіць. Абыйшоўся тым, што нарадзіўся і вырас у Малых Бортніках. Вывучыўшыся на трактарыста, у 1986 годзе прыйшоў працаваць у родны ´Гігант´. Справа, якой займаецца, падабаецца, тым болей што і заробкі, па яго словах, у гаспадарцы нядрэнныя, асабліва ў гарачы сельскагаспадарчы сезон.

Сям´я Анатоля Анатольевіча багатая на дзяцей і ўнукаў. Першыя хоць і ´разляцеліся´, аднак бацькоўскі дом не забываюць - у выхадныя яблыку няма дзе ўпасці. ´Адных дзён нараджэнняў колькі, - смяецца трактарыст, - дзень і ноч працаваць трэба!´.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Іллі КАСЬКО.

иcтoчник: www.tribunapracy.by