Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

Сёння на Бабруйшчыне працуе рэспубліканскі семінар-нарада па асобных актуальных пытаннях занятасці і сацыяльнай абароны насельніцтва з удзелам Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч.

Яго ўдзельнікі наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат - пазнаёміліся з тэрыторыяй ўстановы, умовамі пражывання, занятасці і адпачынку падапечных, майстэрнямі, дзе апошнія могуць рэалізаваць свае ўменні і творчыя здольнасці, пабывалі на аб´ектах падсобнай гаспадаркі - малочнай ферме, у цяпліцы для вырошчвання расады гародніны. Са слоў дырэктара установы Галіны Саўчанкі і з уласнага знаёмства з домам-інтэрнатам даведаліся, як тут ажыццяўляецца працоўная і сацыяльная рэабілітацыя падапечных, у тым ліку людзей з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю, тых, хто выйшаў з месцаў пазбаўлення волі і захварэў.

Падрабязнасці - ў друкаванай версіі раённай газеты ´Трыбуна працы´.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Іллі КАСЬКО.

Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Удзельнікі рэспубліканскага семінара наведалі Каменскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат.

иcтoчник: www.tribunapracy.by