Дэмаграфія: статыстыка не радуе.

Як паведамілі ў аддзеле ЗАГС Бабруйскага райвыканкама, са студзеня па сакавік сёлетняга года ў раёне зарэгістравана 26 нараджэнняў, 10 шлюбаў, 133 смерці. За такі ж перыяд папярэдняга - 30, 16, 140 адпаведна.

Калі ж параўнаць з 1-м кварталам пяцігадовай даўнасці, то лічбы яўна не на карысць 2018-га: нараджэнняў тады было 56, шлюбам пабраліся 19 пар, памерла 125 чалавек.

Што да імён, якімі назвалі ў раёне нованароджаных дзяцей у першым квартале сёлетняга года, то яны, па словах начальніка аддзела ЗАГС Марыны Емяльянавай, некалькі розняцца ад тых, што ў лідарскай пяцёрцы гараджан. Найбольш частыя сярод жаночых - Кацярына, Вераніка, Марыя, Мілана, Сафія, сярод мужчынскіх - Багдан, Дзяніс, Ягор, Мікіта, Дзмітрый. Назвалі немаўлят таксама і рэдкімі ці адносна забытымі імёнамі - Уладлен, Зарана, Таісія, Елісей.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by