Паэт, драматург, тэатральны дзеяч.

У межах акцыі ´Адкрый для сябе беларускую кнігу´ і ў гонар 210-годдзя з дня нараджэння В. Дуніна-Марцінкевіча ў гарадской бібліятэцы № 8 імя Е. Полацкай прайшла тэатральная сустрэча ´Паэт, драматург, тэатральны дзеяч´. У госці ў бібліятэку да навучэнцаў 5-х і 6-х класаў ДУА ´СШ № 26 г. Бабруйска´ завітала актрыса Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна-Марцінкевіча - Ала Грахава. Яна пазнаёміла школьнікаў з жыццём і творчасцю нашага земляка, расказала пра спектаклі па п´есах драматурга, якія былі пастаўлены на сцэне тэатра, і іх асаблівасцях. Прысутныя даведаліся, што Ала Грахава таксама прымала ўдзел у спектаклі ´Камедыянт´ пра жыццё В. Дуніна-Марцінкевіча, дзе выконвала ролю яго жонкі. Напрыканцы сустрэчы дзеці разам з госцяй пазнаёміліся з выстаўкай-постэр ´Ён першы сеяў зярняты... ´.

Паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Паэт, драматург, тэатральны дзеяч. Паэт, драматург, тэатральны дзеяч.

иcтoчник: bobruisk-library.by