Умеем размаўляць па-беларуску.

Раённыя школьнікі - Барадзін Вераніка, Асясарава Ганна, Макарчанка Марына, Гірыловіч Анастасія і Жандарава Карына з Ленінскага ВПК ´Дзіцячы сад-СШ´, а таксама Падаляк Лізавета з Гарбацэвіцкай СШ прынялі ўдзел у тэлевіктарыне ´Размаўляем па-беларуску´ рэспубліканскага тэлеканала ´Беларусь-3´.

Па словах ініцыятара ўдзелу раённых школьнікаў у тэлегульні намесніка дырэктара па выхаваўчай рабоце Ленінскага ВПК Галіны Смірновай, эксперты адзначылі высокі ўзровень падрыхтаванасці школьнікаў з Бабруйшчыны, цудоўнае валоданне імі роднай мовай.

У выніку абедзве каманды-удзельніцы (у кожнай па 3 вучні) гульні ´Размаўляем па-беларуску´ былі ўдастоены дыпломаў 1-й ступені. У падарунак атрымалі кніжкі беларускіх пісьменнікаў, ад гомельскага канала ´Беларусь-4´, дзе вёўся запіс перадачы, - сувеніры з лагатыпам рэгіянальнай тэлерадыёкампаніі. І самае галоўнае - набраліся станоўчых уражанняў як ад самой гульні, так і ад экскурсіі па Гомелі, знаёмства са славутымі мясцінамі горада.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by