Час рыхтавацца да летне-пашавага сезону.

Запозненая вясна зусім не значыць, што выпас жывёлы адкладваецца. Таму разам з іншымі актуальнымі на гэтую пару задачамі жывёлагадоўлі кіраўнікам, галоўным спецыялістам сельгаспрадпрыемстваў, а таксама работнікам галіны, як адзначыў першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Кісялёў, неабходна вырашаць і пытанні, звязаныя з падрыхтоўкай да летне-пашавага перыяду ўтрымання жывёлы.

Гэта значыць, прывесці ў ´баявую гатоўнасць´ электраагароджу, ёмістасці для выпайкі жывёлы, іншае абсталяванне. Па-ранейшаму востра стаіць задача павелічэння вытворчасці малака. Гаспадаркам даведзены памесячныя паказчыкі, на якія варта арыентавацца, каб мець магчымасць не толькі выканаць даведзенае раёну заданне па рэалізацыі малочнай прадукцыі, але галоўнае - быць з грашыма. Іх выкананне штотыдня аналізуецца як непасрэдна ў сельгасарганізацыях, так і спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, абмяркоўваюцца прычыны - аб´ектыўныя і суб´ектыўныя, што не дазваляюць раёну ісці ў крок з запланаваным. Сярод першага - недахоп у шэрагу гаспадарак канцэнтраваных кармоў.

Найбольш распаўсюджаная з суб´ектыўных прычын - парушэнне, нягледзячы на пастаянныя вучобы, вытворчых тэхналогій.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by