Гэта адбылося Мы маем унікальную магчымасць пачуць лепшыя хіты ад Мроі да Крамбабулі

Гэта адбылося!!! Мы маем унікальную магчымасць пачуць лепшыя хіты ад Мроі да Крамбабулі!!!!

Гэта адбылося Мы маем унікальную магчымасць пачуць лепшыя хіты ад Мроі да Крамбабулі

Лявон Вольскі прыедзе ў Бабруйск!!! Лявон Вольскі са сваім гуртом ´Volski´ едзе ў тур па Беларусі з лепшымі песнямі ´N.R.M´, ´Мроі´, ´Крамбамбулі´, а таксама сольных альбомаў Вольскага ў электрычным гучанні.

Канцэрт у Бабруйску адбудзецца 18 трауня (мая) у Палацы мастацтва, пачатак у 19-00.

У рэпертуары - увесь бэк-каталог лепшых песень калектываў з удзелам Лявона Вольскага. У верасні 2017 Лявон Вольскі са сваім гуртом ´Volski´ сабраў аншлаг у мінскім клюбе ´PrimeHall´ - ´У апошні раз я ездзіў у тур па Беларусі яшчэ з N.R.M. у 2008 годзе. Гэта было так даўно, што проста не верыцца - узгадвае Лявон Вольскі. - Будзем рады бачыць усіх.

Праграма ў туры будзе безкампрамісна электрычная і энэргічная.

Інфармацыя пра квіткі ў вашым горадзе: кошт квіткоў: 25, 20, 15, 10 рублеў.

Касса: (0225) 72-60-95; 73-75-76;

иcтoчник: dvorez.by