Вядзецца назапашванне мінеральных угнаенняў

Апошнія патрэбны як для падкормкі азімых зерневых і рапсу, так і для ўнясення пад веснавую сяўбу і наступнай падкормкі ярыны.

Пакуль аб´ёмы неабходнага раёну азоту, фосфару і калію далёкія ад запланаваных - адпаведна 16%, 9% і 11% ад патрэбы ўвесну - аднак іх назапашванне, па словах начальніка Бабруйскага філіяла Магілёўскай АПВСХ Алесі Селіванавай, прыкметна паскорылася. Актывізавана заключэнне дагавораў на пастаўку, у асноўным, азотных мінеральных угнаенняў, патрэба ў якіх першачарговая. У разрэзе гаспадарак найбольшай забяспечанасцю мінеральнымі ўгнаеннямі на гэты час вылучаюцца ЗАТ ´Птушкафабрыка Вішнёўка´ - 45% (у тым ліку азотных 87%), філіял ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ - 29% (51) і СВК ´Гігант´ - 28% (28). Найгорш у гэтым плане абстаяць справы ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´ і Бабруйскім ААТ ´Аграмашсервіс´.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by