Прайшла вучоба прафсаюзнага актыву.

Планавая вучоба прафсаюзных кадраў (старшынь прафкамаў, казначэяў і грамадскіх інспектараў) арганізацый АПК, у адпаведнасці з пастановай прэзідыума Савета ФПБ ´Аб навучанні прафсаюзных кадраў і актыву ў 2018 годзе´, прайшла ў раёне на мінулым тыдні.

Увага прысутных была заакцэнтавана на значных момантах выпрацоўкі калектыўных дагавораў, якія б адпавядалі галоўнаму іх прызначэнню - абараняць правы і законныя інтарэсы працоўных. Шмат гаварылася пра ролю грамадскіх інспектараў - памагатых наймальніка ў падтрыманні бяспечных умоў працы на сельгасвытворчасці. Не абыйшлі пытанне вядзення дакументацыі бухуліку ў прафпярвічках АПК. Былі дадзены адказы на хвалюючыя актыў пытанні, звязаныя з выкананнем калектыўных дагавораў, арганізацыяй работы грамадскага кантролю, іншыя.

За прафсаюзных ´настаўнікаў´ выступілі загадчык аддзела па сацыяльна-эканамічных пытаннях рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Віталь Лісіцкі, галоўны тэхнічны інспектар працы ведамства Павел Манько, а таксама галоўны прававы інспектар працы Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК Аляксей Рымша, загадчык аддзела арганізацыйна-кадравай работы абкама прафсаюза Генадзь Шпакоўскі, галоўны спецыяліст па фінансавай рабоце Аксана Серафімовіч.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by