Родная мова, цудоўная мова.

У рамках тыдня беларускай мовы ´Дзіўная родная мова´ у гарадской бібліятэцы №16 адбыўся дзень роднай мовы ´Размаўляй са мной па-беларуску´. Вучні 5-х класаў ДУА ´СШ №28 г. Бабруйска´ былі запрошаны на віртуальнае падарожжа ў беларускую мову ´Родная мова, цудоўная мова´. Яны даведаліся з чаго калісьці пачыналася мова, як развівалася. А вось пазнаёміцца з некаторымі яе скарбамі вучні змаглі у гульнёвай частцы мерапрыемства. Яны з задавальненнем спаборнічалі ў рашэнні беларускамоўных рэбусаў, шукалі лічэбнікі ў сказах, займаліся перакладніцкай справай на хуткасць і дасканаласць. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з навінкамі беларускамоўнай літаратуры, што выклікала ў іх сапраўдную цікавасць: большасць с прадстаўленых кніг былі выдадзены.

У гэты ж дзень вучні 9 ´Д´ класа ДУА ´СШ №28 г. Бабруйска´ прынялі удзел у правядзенні электроннай віктарыны-гульні ´Таямніцы беларускіх слоў´. Адказваючы на пытанні вучні змаглі паказаць неблагія веды і праявіць эрудыцыю.

Таксама на працягу дня супрацоўнікі бібліятэкі прапаноўвалі усім размаўляць на беларускай мове. Галоўнае - не саромецца недасканалай гаворкі. Мова - жывая існасць, якая жыве там, дзе есць людское жаданне. Учора ты яшчэ не гаварыў па-беларуску, сення размаўляеш на ´трасянцы´, заўтра будзеш гаварыць на чыстай літаратурнай мове. А дзеля пачатку дастаткова зусім мала - проста пасбраваць адзін раз у год, напрыклад, 21 лютага, з калегамі, сябрамі, роднымі размаўляць па-беларуску. І тады наша родная мова не трапіць у спіс тых трох тысяч, гатовых знікнуць.

иcтoчник: bobruisk-library.by