Па-беларуску кажуць так.. Па-беларуску кажуць так..

У Міжнародны дзень роднай мовы ў ГБ №8 імя Е. Полацкай у межах клуба ´Беларускія традыціі´ адбылася гадзіна беларускай культуры ´Па-беларуску кажуць так..´. Паразмаўляць, паспяваць, пачытаць вершы па-беларуску завіталі чытачы бібліятэкі, спевакі Народнага хора ветэранаў працы ´Бобруйские зори´ УК ´Цэнтр вольнага часу і творчасці г. Бабруйска´, паэтка, член бабруйскага аддзялення БЛС ´Полацкая ветвь´ Іна Мікалаеўна Шчаглова.

Прысутныя пазнаёміліся з гісторыяй зараджэння беларускай мовы, шляхам яе развіцця, росквітам і заняпадам, абмеркавалі сучаснае становішча роднай мовы. Спевакі Народнага хора ветэранаў працы ´Бобруйские зори´ выконвалі беларускія народныя песні, прыпеўкі. Іна Мікалаеўна Шчаглова пранікнёна прачытала свае прыгожыя беларускамоўныя вершы, заахвоціўшы і іншых ўдзельнікаў мерапрыемства прачытаць творы беларускіх класікаў па-беларуску. Цікава і з захапленнем прайшлі віктарыны ´Да роднай мовы крок зрабі´, ´Назаві па-беларуску´. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай ´Святло роднай мовы´ і пакінулі свае самыя любімыя беларускія словы на бібліятэчным квілце ´Фарбы роднай мовы´.У падарунак усе атрымалі незвычайныя закладкі з беларускімі вершамі аб Беларусі, роднай мове, з прыказкамі, прымаўкамі і цікавымі выслоўямі.

иcтoчник: bobruisk-library.by