Падарункі ад Прэзідэнта - выхаванцам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната (+відэа).

Навагоднія падарункі ад Прэзідэнта Беларусі выхаванцам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната ўручыў ў мінулую пятніцу намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Кунцэвіч.

Звяртаючыся да дзяцей, уручаючы кожнаму цацку, намеснік старшыні заакцэнтаваў увагу на прыемнасці даручанай яму місіі, а таксама на значнасці рэспубліканскай дабрачыннай акцыі ´Нашы дзеці´, якая дае магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам ажыццявіць запаветныя мары. Андрэй Міхайлавіч пажадаў выхаванцам і ўсяму калектыву здароўя і поспехаў, іх школе - дабрабыту. З задавальненнем павадзіў з дзецьмі карагод ля навагодняй прыгажуні, зрабіў фотаздымак на памяць. Пасля святочнага мерапрыемства намеснік старшыні аблвыканкама наведаў слясарную майстэрню дзіцячай установы, дзе падлеткі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў вырабляюць прылады для ўборкі смецця.

Падарункі ад Прэзідэнта - выхаванцам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната (+відэа). Падарункі ад Прэзідэнта - выхаванцам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната (+відэа). Падарункі ад Прэзідэнта - выхаванцам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната (+відэа). Падарункі ад Прэзідэнта - выхаванцам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната (+відэа). Падарункі ад Прэзідэнта - выхаванцам Каменскай дапаможнай школы-інтэрната (+відэа).

Алена КАРПЕНКА. Фота Валянціны МІЛОХІНАЙ.

иcтoчник: www.tribunapracy.by