Акружная і раённая выбарчыя камісіі ўзгаднілі праект рашэння райвыканкама.

У чацвер, 4 студзеня, адбыліся пасяджэнні Бабруйскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання і акружной выбарчай камісіі Бабруйскай сельскай выбарчай акругі № 2 па выбарах дэпутатаў Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання.

На павестцы дня камісій стаяла адно і тое ж пытанне - аб узгадненні рашэння райвыканкама ´Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых саветаў дэпутатаў 28-га склікання´.

Кіруючыся Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь, члены абедзвюх камісій адзінагалосна прынялі рашэнне ўзгадніць без змен праект рашэння Бабруйскага раённага выканаўчага камітэта ´Аб стварэнні ўмоў для правядзення перадвыбарнай агітацыі кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by