Прайшла сустрэча з маладымі спецыялістамі.

Сустрэча з маладымі спецыялістамі, якія атрымалі сёлета першае працоўнае месца ў арганізацыях Магілёўшчыны, прайшла ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.

Юнакоў і дзяўчат прывіталі начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Кацярына Музычэнка, старшыня Горацкага райвыканкама Сяргей Кулагін, а таксама рэктар акадэміі Павел Саскевіч.

Ад нашага раёна ўдзел у сустрэчы прынялі настаўнік ДУА ´Бабруйская раённая школа мастацтваў´ Ксенія Няструева, галоўны эканаміст ААТ ´Міхалёўская Ніва´ Марыя Малькова і эканаміст філіяла ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ Таццяна Балдзенка.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by