Выхаванцы Каменскай дапаможнай школы-інтэрната атрымалі падарункі ад сяброў.

Карнавальна-хвалюючае і адначасова радасна-урачыстае мерапрыемства прайшло ў мінулую пятніцу ў Каменскай дапаможнай школе-інтэрнаце. да выхаванцаў у госці на Навагоднюю елку завіталі не толькі Дзед Мароз са Снягуркай, іншыя казачныя персанажы, але бацькі і родныя дзяцей, пастаянныя госці - прадстаўнікі раённай улады, духавенства, спонсары ўстановы.

Па бацькоўскі цёплымі словамі прывітаў хлопчыкаў і дзяўчынак дырэктар школы Леанід Краўчанка. Ён адзначыў, што калектыў педагогаў і работнікаў установы і надалей будзе ствараць для дзяцей утульныя ўмовы знаходжання ў ´нашым доме´. Выхаванцаў жа галоўная задача - прылежна засвойваць навукі і ўсе тыя веды, якія абавязкова спатрэбяцца ім у далейшым жыцці. Ад імя ўсяго калектыву, у тым ліку дзяцей, Леанід Мікалаевіч выказаў шчырыя словы падзякі ўсім, хто завітаў павіншаваць дзяцей са святам, хто не абыходзіць іх увагай на працягу многіх год. Пажаданні здароўя, добрых людзей на жыццёвай дарозе і як мага болей цудаў у жыцці выказалі выхаванцам начальнік упраўлення Белкаапсаюза Ірына Шпілеўская і прэс-сакратар Таццяна Ляшкевіч (ад праўлення перадалі школе камп´ютар, а кожнаму навучэнцу - салодкі падарунак), намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Варанко і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Галіна Чарнова (ад райвыканкама падаравалі інтэр´ерную вазу, салодкасці). Канцылярскія тавары атрымалі дзеці ад Бабруйскай ПМК аблспажыўсаюза і Свята-Іверскага храма г. Бабруйска. Сталічныя валанцёры перадалі дзецям 10 камплектаў лыж.

Выхаванцы Каменскай дапаможнай школы-інтэрната атрымалі падарункі ад сяброў. Выхаванцы Каменскай дапаможнай школы-інтэрната атрымалі падарункі ад сяброў.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пад кіраўніцтвам педагогаў да найбольш доўгачаканага свята ў годзе рыхтаваліся з вялікім натхненнем - зладзілі і па-майстэрску прадэманстравалі захапляльнае навагодняе відовішча, цудоўную канцэртную праграму. За шчодрыя падарункі аддзячылі сяброў сваімі - уласна пашытымі мяккімі цацкамі.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by