Аб выкарыстанні энергарэсурсаў - праз малюнкі і відэаролікі.

Падведзены вынікі раённага этапу штогоднага рэспубліканскага конкурсу ´Энергамарафон´. Нягледзячы на тое што выключна ўсе яго ўдзельнікі выступілі ў адной і той жа намінацыі - ´Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў´, школьнікі прадставілі на раённы ´Энергамарафон´ не толькі малюнкі і плакаты, але і відэаролік.

Па рашэнні журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і кіраўнікі раённых устаноў адукацыі, найлепшымі прызнаны работы Елізаветы Сяліцкай, вучаніцы 9 класа Цялушскага ВПК ´дзіцячы сад-СШ´ (малюнак), 8-класніцы Дар´і Сідаровіч і вучняў 7 класа Юрыя Сцяпанава і Данііла Толсціка з Хімоўскага ВПК ´дзіцячы сад-СШ´ (відэаролік), 3-класніцы Таццяны Тарасенкі з Міхалёўскага ВПК ´дзіцячы сад-СШ´ (малюнак) і вучаніцы 5 класа Брожскай СШ Елізаветы Філатавай (малюнак).

Усе гэтыя работы накіраваны для ўдзелу ў абласным этапе рэспубліканскага конкурсу ´Энергамарафон´.

иcтoчник: www.tribunapracy.by