Апошняя сустрэча з часопісам ´Вясёлка´.

У дзіцячай бібліятэцы №6 імя М.Астроўскага адбылася апошняя сустрэча з часопісам ´Вясёлка´ і з Васем Вясёлкіным, галоўным героем гэтага часопіса. Мерапрыемства было прысвечана надыходзячым зімовым святам і зіме, якая гаспадарыць зараз за акном. Вучні 4 ´Б´ класа ДУА ´СШ №9 г. Бабруйска´ разам з Васем Вясёлкіным вандравалі па краінам свету і знаёміліся з традыцыямі святкавання Новага года і Раства Хрыстова. На працягу мерапрыемства прысутныя віртуальна наведалі Германію, Францыю, Італію, Японію, Фінляндыю, ЗША, Велікабрытанію, Індыю і Беларусь. Дзеці чыталі вершы і дзяліліся ўражаннямі аб прачытаных творах беларускіх пісьменнікаў, прысвечаных зіме, якія былі надрукаваны на старонках часопіса ´Вясёлка´. Таксама адказвалі на пытанні віктарын, гулялі ў розныя гульні, слухалі нацыянальныя навагоднія песні. Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкары разам з Васем Вясёлкіным падзякавалі хлопцаў і дзяўчынак, за ўдзел у рабоце праекта ´Літаратурныя вандроўкі з Васем Вясёлкіным´ і ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі дыплом і салодкія прызы.

иcтoчник: bobruisk-library.by