Аляксей Беразоўскі: ´Раённыя хлопцы да свайго абавязку ставяцца сумленна´.

Чарговы прызыў грамадзян на воінскую службу бабруйскім ваенкаматам завершаны. Рады беларускага войска ў гэтую восень папоўнілі болей за 30 юнакоў раёна тэрміновай службы. Дзе будуць выконваць свой абавязак вясковыя хлопцы? Ці ўсе, каму належала, з´явіліся на прызначаныя мерапрыемствы па прызыве? Што чакае тых, хто ўхіляецца? Гэтыя і іншыя пытанні мы задалі ваеннаму камісару г. Бабруйска, Бабруйскага, Глускага і Кіраўскага раёнаў палкоўніку Аляксею Беразоўскаму.

- Аляксей Пятровіч, як ахарактарызуеце лістападаўскія адпраўкі прызыўнікоў?

- Адпраўкі прайшлі ў адпаведнасці з планам і патрабаваннямі нарматыўна-прававых актаў - зладжана, без парушэнняў грамадскага парадку, без здарэнняў.

- Дзе новае папаўненне праходзіць службу?

- Геаграфія традыцыйна шырокая. Гэта воінскія часці, якія размяшчаюцца ў Мінску, Магілёве, Гомелі, Віцебску, Баранавічах, Мар´інай Горцы, Слуцку, Жодзіна, Барысаве, а таксама ў нас у Бабруйску.

- Наколькі аб´ёмнай была работа прызыўной камісіі ў гэтую кампанію? Ці шмат грамадзян атрымалі адтэрміноўку ад прызыву і па якой прычыне?

- Камісіяй Бабруйска ў выніку правядзення мерапрыемстваў прызыву на тэрміновую воінскую службу і службу ў рэзерве было прынята болей за 140 рашэнняў.

Адтэрміноўку ад прызыву атрымалі болей за 50 чалавек. Прычыны розныя - стан здароўя, працяг адукацыі, сямейныя абставіны.

- Ці маюцца сярод раённікаў тыя, хто ўхіліўся ад мерапрыемстваў па прызыве?

- Такія выпадкі мелі месца. Аднак колькасць тых, хто ўхіліўся, у адносінах да агульнай колькасці грамадзян, якія належалі прызыву на воінскую службу, невялікая - каля трох працэнтаў.

- Што чакае гэтых хлопцаў? Якія меры ў адносінах да іх прадпрымаюцца?

- Санкцыі для тых, хто не з´яўляецца без уважлівых прычын на мерапрыемствы прызыву па павестцы, прадугледжаны нормамі арт. 25.1 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (штраф да 5 базавых велічынь) і арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь - ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу караецца штрафам, альбо арыштам на тэрмін да 6 месяцаў, альбо абмежаваннем волі на тэрмін да 2 год, альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Ухіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу, учыненае шляхам наўмыснага прычынення сабе цялеснага пашкоджання, альбо сімуляцыі хваробы, альбо падлогу дакументаў, альбо іншага падману - абмежаваннем волі на тэрмін да 5 год альбо пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.

- Гэта тэарэтычна, а на практыцы, да якіх відаў адказнасці прыцягваліся прызыўнікі, якія дапусцілі ўхіленне ад прызыву, а таксама не з´явіліся па павестках без уважлівых прычын?

- Тут адзначу, што сярод прызыўнікоў Бабруйскага раёна няма грамадзян, якія сёлета прыцягваліся да крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 435 КК РБ за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу. А вось тых, хто не з´явіўся ў ваенкамат па павестцы без уважлівых прычын і быў прыцягнуты за гэта да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 3 арт. 25.1 КоАП РБ, прыкладна 10 чалавек.

Пры гэтым заўважу, што раённыя прызыўнікі выконваюць канстытуцыйны абавязак па абароне сваёй краіны добрасумленна і з жаданнем.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by