Матулін ручнік.

З даўніх часоў сімвалам беларускай гасціннасці, адкрытасці і дабрабыту быў ручнік. Ручнiк - рэч глыбока сiмвалiчная, шматзначная. Вышываная, узорыста вытканая тканiна выклiкае ў нас шмат пачуццяў i асацыяцый. Створаны па законах мастацтва, ручнiк упрыгожвае побыт i адначасова з´яўляецца сiмвалiчным напамiнам пра нябачныя сувязі, што знiтоўваюць асобнага чалавека з Богам, родам, продкамi. Сваёй прысутнасцю ў хатнiм чырвоным куце цi ў царкве на абразах, на прыдарожным цi надмагiльным крыжы ручнiк адзначае тую прастору, у якой чалавек праз словы малiтвы здольны ўзняцца да спасцiжэння складаных сувязей з Сусветам. Гэта найкаштоўнейшы здабытак беларускай культуры i мастацтва. Ва ўзорах тканых і вышываных вырабаў зашыфравана гісторыя жыцця людзей і прыроды, гісторыя роднага краю. З мэтай выхавання павагі да традыцыйнага беларускага народнага мастацтва, культуры беларускага народа, ў дзіцячай бібліятэцы №6 імя М. Астроўскага была арганізавана выстава ´Матулін ручнік´, на якой былі прадстаўлены бытавыя і абрадавыя ручнікі з вёски Кострычы Кіраўскага раёну. Выстава дае магчымасць пазнаёміцца з гэтымі сапраўднымі творамі народнага мастацтва, дазнацца аб іх прызначэнні і выкарастанні ў жыцці нашых продкаў. Сардэчна запрашаем наведаць.

Матулін ручнік. Матулін ручнік. Матулін ручнік. Матулін ручнік. Матулін ручнік. Матулін ручнік.

иcтoчник: bobruisk-library.by