Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях.

Ва ўсе часы адзенне адлюстроўвала жыццёвыя асновы і побыт грамадства, норавы і звычаі, традыцыі і культуру людзей. У ім занатоўваюцца характэрныя рысы эпохі, якой належыць адзенне. Традыцыйны касцюм адлюстроўвае эстэтычныя погляды, вераванні беларусаў, дае ўяўленне пра народныя рамёствы: ткацтва, вышыўку, саломапляценне і інш. З мэтай даць уяўленне пра нацыянальны касцюм беларусаў, яго значэнне і гісторыю ў ДБ №6 імя М. Астроўскага прайшоў урок беларускай культуры ´Пашануй адзенне ў хаце, а яно цябе пашануе ў людзях´, на які былі запрошаны вучні 5-х класаў ДУА ´СШ №9 г. Бабруйска´. Школьнікі пазнаеміліся з жыццевым укладам сялянскай сям´і, прасачылі шлях ад льна да кашулі, паглядзелі электронную прэзентацыю ´Беларускі народны касцюм´.

иcтoчник: bobruisk-library.by