На тэлеэкране - пятровіцкая ткачыха.

Не інакш як зоркай тэлеэфіру называюць аднавяскоўцы жыхарку в. Пятровічы Валянціну Мікалаеўну Гайшун пасля таго, як на канале СТВ на гэтым тыдні выйшла праграма ´Раніца добрага настрою´ з яе ўдзелам.

Цікавасць тэлежурналістаў да Валянціны Мікалаеўны не выпадковая: жанчына на працягу шэрагу год кіруе вядомым на Бабруйшчыне аматарскім аб´яднаннем дэкаратыўна-прыкладной творчасці ´Пятровіцкія ткачы´, які дзейнічае пры Пятровіцкім доме народнай творчасці. Разам з іншымі жанчынамі населенага пункта дэманструе сучаснікам, захоўвае для нашчадкаў старадаўняе рамяство - раней шырока прымяняльнае, а ў цяперашнім побыце наўпроч забытае - ткацтва.

Як ткуць паясы і рушнікі, колькі на гэта адводзіцца часу, хто навучыў жанчыну ткаць, хто прывіў любоў да рамяства - гэтым і іншым галоўная пятровіцкая ткачыха падзялілася з тэлегледачамі ўсёй краіны.

Зрэшты, Валянціна Гайшун - чалавек усебакова творчы: акрамя таго, што кіруе ´Пятровіцкімі ткачамі´, яшчэ і ўзначальвае фальклорны калектыў ´Спадарушка´ і клуб па інтарэсах ´Вечарына´ пры Доме народнай творчасці.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by