На пасаду дырэктара ААТ ´Аграмашсервіс´ прызначаны Сяргей Тарабуеў.

З пачатку кастрычніка сёлетняга года на пасаду дырэктара Бабруйскага ААТ ´Аграмашсервіс´ заступіў Сяргей Васільевіч Тарабуеў.

Родам Сяргей Васільевіч з Магілёўшчыны з в. Скрыпліца Кіраўскага раёна. Нарадзіўся ў 1980 годзе. Да службы ў войску, якую нёс з 1998 па 2000 гады, працаваў слесарам мехмайстэрань і трактарыстам-машыністам насенневодчага саўгаса імя Кірава Кіраўскага раёна. Затым была вучоба ў Жыліцкім сельскагаспадарчым каледжы, які скончыў у 2003 годзе, і праца галоўным аграномам ва УКСП ´Саўгас ´Колас´ Магілёўскага раёна. У 2004 годзе Сяргей Васільевіч вярнуўся на Кіраўшчыну. Працаваў некаторы час тэхнікам-механікам насенневодчай гаспадаркі імя Кірава. Затым на працягу 10 год, з 2005-га па 2010 - загадчыкам майстэрань Кіраўскага СВК ´Калгас ´Беларусь´. Перад тым як заступіць на цяперашнюю пасаду, на працягу двух год, з 2015-га па 2017, быў галоўным інжынерам-механікам КСУП ´Барчыцы-Агра´ Кіраўскага раёна.

Мае вышэйшую адукацыю - у 2009 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці ´агранамія´. У 2011-м - факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў дадзенай установы.

Жанаты, у сям´і выхоўваецца трое дзяцей.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by