У гаспадарках пачалі чысціць насенне.

Прыкладна 40% ад агульнага аб´ёму ўжо ачышчана. Насеннага матэрыялу пад яравую сяўбу, як паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, засыпана дастаткова, цяпер задача аграрыяў - якасна яго пачысціць.

Працягваецца ўборка кукурузы на зерне. Са 146 га, якія ўбраны, намалочана 1060 т зерня пры сярэдняй ураджайнасці 73 ц/га. У СВК ´Гігант´, дзе на гэтыя мэты плануюць убраць 250 га, - 95 ц/га.

Завяршаецца ўборка цукровых буракоў. Прычым, у ААТ ´Міхалёўская Ніва´ - адной з двух гаспадарак, дзе вырошчваюць культуру, салодкія караняплоды ўбралі цалкам, іх ураджайнасць склала 270 ц/га. У ААТ ´Неўскі-Агра´, дзе пакуль убіраюць, з аднаго круга бяруць па 245 ц.

Не спыняюцца работы па нарыхтоўцы кукурузнага сіласу, за кошт якога ў гаспадарках плануюць ´дабраць´ аб´ёмы травянога корму на зімне-стойлавы перыяд. Сярэдняя ўраджайнасць кукурузы на гэтыя мэты - 230 ц/га. Сіласу ў цэлым па раёне нарыхтавана 81 тыс. тон з 103 неабходных, альбо 78% ад плану. Зрэшты, на ўмоўную галаву жывёлы ў цэлым па раёне нарыхтавана 22,9 ц к. адз. Найвышэйшы паказчык яго ў філіяле ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ - 30 ц к. адз. З улікам таго, што ў гаспадарцы засталіся мінулагоднія прыпасы, харчовая бяспека жывёлы тут забяспечана. Другі па велічыні паказчык - у Бабруйскім ААТ ´Аграмашсервіс´ (26,5 ц к. адз.), трэці (25,8 ц к. адз.) - у ААТ ´Неўскі-Агра´.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by