Кніжная спадчына Францыска Скарыны.

23-24 кастрычніка ў ГБ № 8 імя Еўфрасінні Полацкай адбыліся чарговыя заняткі культурна-асветніцкага праекта ´Кніжкіна гісторыя´ пад назвай ´Кніжная спадчына Францыска Скарыны´. Вучні 4 ´В´ і 3 ´Б´ класаў даведаліся пра наватарства Скарыны ў галіне кнігадрукавання, пра адметнасці надрукаваных ім кніг, прадмовы і пасляслоўі, а таксама пра афармленне Скарынаўскіх кніг. Дзеці пазнаёміліся з факсімільнымі выданнямі друкаваных кніг Францыска Скарыны, якія ёсць у бібліятэцы. У другой частцы мерапрыемства пад час практычнага занятку вучні паспрабавалі зрабіць сваю ўласную пячатку і адбітак з яе, а потым размалявалі закладку з выявай герба Францыска Скарыны.

иcтoчник: bobruisk-library.by