Восеньскія работы ў стадыі завяршэння.

Як паведаміла начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Жана Жукоўская, восеньскія палявыя работы ў раёне завяршаюцца.

За дзень-два плануецца ўбраць бульбу, у стадыі завяршэння ўборка цукровых буракоў, актывізаваны работы па зборы ўраджаю кукурузы на зерне.

Дадзенай работай займаюцца ў СВК ´Гігант´, дзе плануецца ўбраць 250 га, ААТ ´Міхалёўская Ніва´ (70), ´Аграмашсервіс´ (90), філіялах ´Харчавік-Агра´ ААТ ´Чырвоны харчавік´ (25) і ´Агракамбінат КХП´ ААТ ´Бабруйскі камбінат хлебапрадуктаў´ (90 га). З болей як 100 гектараў, якія, па стану на ўчарашнюю раніцу, былі ўбраны, намалочана 630 тон зерня пры сярэдняй ураджайнасці 60 ц/га (у ´Гіганце´ - 77 ц/га, у філіяле ´Харчавік-Агра´ - 73 ц/га).

Убіраць кукурузу працягваюць і на сілас. Апошняга на гэты час закладзена 75 тысяч тон пры заданні 103 тысячы. Пры ўмове недабору менавіта гэтага віду корму, яго агульныя аб´ёмы будуць папоўнены за кошт шматгадовых траў і лугавых угоддзяў, якія плануецца скасіць.

Адначасова з уборкай актывізаваны пад´ём зябліва пад ураджай будучага года. Гэтая работа вядзецца ва ўсіх раённых сельгасарганізацыях.

Алена КАРПЕНКА.

иcтoчник: www.tribunapracy.by