Корманарыхтока-2026. У фотааб´ектыве - ´Сагас Кісялевічы´.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Касьба травы і закладка сенажу, чым у гэтыя дні заняты ў ААТ ´Саўгас Кісялевічы´, вядуцца сёння на двух сенажацях непадалёк в. Баяры.

Галоўны аграном Марына Капорына, якую засталі там жа, патлумачыла, што задача перад сельгаспрадпрыемствам на корманарыхтоўку - закласці 7300 тон сенажу, 7500 тон сіласу і 550 тон сена. Дзеля гэтага першым укосам неабходна скасіць больш за 1400 гектараў сенажацяў. Па стане на раніцу сённяшняга дня, 300 з іх было скошана, на сянаж нарыхтавана 400 тон травяной масы. Першую па ліку траншэю напаўняюць у Баярах.

Корманарыхтока-2026. У фотааб´ектыве - ´Сагас Кісялевічы´.

- Для выканання пастаўленай задачы ў нас ёсць і прафесіянальныя кадры, і тэхнічныя магчымасці, а таксама ўсе неабходныя складнікі для закладкі корму: кансерванты, укрыўны матэрыял, іншае, - кажа Марына Леанідаўна і ўпэўнена пералічвае людзей і машыны, што ў гэтыя дні заняты на ўборцы травы.

Корманарыхтока-2026. У фотааб´ектыве - ´Сагас Кісялевічы´.

Аляксандр Зорын

Корманарыхтока-2026. У фотааб´ектыве - ´Сагас Кісялевічы´.

Марына Капорына і Уладзімір Міхальчук

Корманарыхтока-2026. У фотааб´ектыве - ´Сагас Кісялевічы´. Корманарыхтока-2026. У фотааб´ектыве - ´Сагас Кісялевічы´.

Так, касьбу ажыццяўляе Аляксандр Зорын, валкоўку - Уладзімір Міхальчук. На падборы і здрабненні правяленай масы працуе Аляксандр Курловіч на КВК-800. На перавозцы ўраджаю да траншэй - трактарысты-машыністы Аліхан Кантаеў, Уладзімір Альховік, Аляксандр Рагалевіч, вадзіцелі Алег Дзікі і Анатоль Астаповіч. Трамбоўка будучага сенажу вядзецца круглыя суткі, двума Амкадорамі, кіроўцы цяжкай тэхнікі - Рыгор Зорын і Дзмітрый Каталосаў.

Корманарыхтока-2026. У фотааб´ектыве - ´Сагас Кісялевічы´.

Аліхан Кантаеў і Аляксандр КурловічАнатоль АстаповічАлег Дзікі

За плячыма ўсіх хлебаробаў, па словах спецыяліста, не адна кормаўборачная кампанія. Вопыт і добрасумленнае стаўленне да працоўных абавязкаў, пацверджаныя гадамі, даюць упэўненасць, што пры садзеянні надвор´я корманарыхтоўка ў гаспадарцы пройдзе якасна: травастой будзе ўбраны ў аптымальныя тэрміны.