´Агракамбінат Бабруйскі´ ключыся касавіцу.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

´Агракамбінат Бабруйскі´ ўключыўся ў касавіцу

Першую сянажную траншэю заклалі на МТФ ´Баранавічы´. Сёння разлічваюць прыступіць, пры спрыяльным надвор´і, да закладкі другой сянажнай траншэі, цяпер ужо на жывёлагадоўчым аб´екце в. Каменка. Людзей і тэхнікі для ўборачнай кампаніі, па словах намесніка дырэктара па вытворчасці Валерыя Сяргейчыка, у гаспадарцы дастаткова, каб разлічваць на своечасовае правядзенне ўборачных работ.

У цэлым на корманарыхтоўцы ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ будзе задзейнічана два айчынных камбайны-падборшчыкі травы КВК-800 пад упраўленнем Дзмітрыя Гаварушкі і Уладзіміра Аляшкевіча (механізатару даручана новенькая, набытая ў бягучым сезоне машына) і шэсць адзінак тэхнікі, прызначанай для перавозкі ўраджаю. Трамбоўку травяной масы ў траншэі ажыццяўляюць на працягу ўсяго часу закладкі два Амкадоры. Іх кіроўцы - Віктар Астаповіч (працуе днём) і Сяргей Краўцоў (ноччу). Непасрэдна касьбой травы займаецца Дзмітрый Кунец на трактары МТЗ-3522 з КМР-9.

´Агракамбінат Бабруйскі´ ключыся касавіцу. ´Агракамбінат Бабруйскі´ ключыся касавіцу.

Дзмітрый Кунец

´Агракамбінат Бабруйскі´ ключыся касавіцу.

Вадзіцель МАЗа Сяргей Краўцоў

´Агракамбінат Бабруйскі´ ключыся касавіцу.

На КВК Дзмітрый Гаварушка

Задача механізаванаму атраду на першы ўкос - убраць звыш 2000 гектараў сенажацяў (скошана ў межах 10%), нарыхтаваць 21 900 тон сенажу, 23 000 тон сіласу і звыш паўтары тысячы тон сена. Акрамя таго, калектыў штодня забяспечвае немалыя патрэбы жывёлагадоўлі ў зялёнай падкормцы.

´Агракамбінат Бабруйскі´ ключыся касавіцу. ´Агракамбінат Бабруйскі´ ключыся касавіцу.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.