Печать
Просмотров: 151
Пытанні дэмаграфіі - на кантролі

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Пытанні дэмаграфіі - на кантролі

Пасяджэнне камісіі па дэмаграфічнай бяспецы і фарміраванні здаровага ладу жыцця насельніцтва Бабруйскага раёна прайшло сёння ў райвыканкаме.

На парадку дня пасяджэння стаяла два пытанні: аб стане дэмаграфічнай сітуацыі ў раёне за 1 квартал 2026 года (дакладчык: галоўны ўрач Бабруйскай гарадской паліклінікі №2 Таццяна Гацко) і аб эпідэміялагічнай сітуацыі па захворванні ВІЧ-інфекцыяй на тэрыторыі раёна за 4 месяцы 2026 года (дакладчык: намеснік галоўнага ўрача Бабруйскага занальнага цэнтрагігіены і эпідэміялогіі Наталля Шынкарова).

Пытанні дэмаграфіі - на кантролі

Члены камісіі: прадстаўнікі райвыканкама і зацікаўленых службаў падвялі вынікі станоўчых напрацовак у накірунку фарміравання здаровага ладу жыцця жыхароў раёна. Асобна спыніліся на мерапрыемствах, выкананне якіх патрабуе больш цеснага ўзаемадзеяння ўсіх тых, у чыёй кампетэнцыі вырашэнне дадзеных пытанняў.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.