Печать
Просмотров: 59
У ´Гіганце´ нарыхтоваюць травяны корм.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

У ´Гіганце´ нарыхтоўваюць травяны корм

У сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве ´Гігант´ да корманарыхтоўкі, як заўжды, падрыхтаваліся трывала. Апошняе датычыцца як розных відаў тэхнікі, так і людзей, якія на ёй працуюць, і ў цэлым арганізацыі касавіцы.

На раніцу сённяшняга дня, як паведаміў начальнік агранамічнай службы СВК Аляксандр Парахневіч, было скошана 259 гектараў, пераважна - бабовыя травы. Непасрэдна касьбой на УЭС-250 з касой КПР-9 запраўляе Уладзімір Бакатовіч. На Ягуары-870 (падбор і здрабненне валкоў) працуе Дзмітрый Тарасевіч. Трактарысты-машыністы Васіль Лебедзеў, Міхаіл Чарноў, Андрэй Лысенка, Алег Лузанаў ды вадзіцель МАЗа Сяргей Педан заняты на перавозцы зялёнай масы да месца складзіравання.

У ´Гіганце´ нарыхтоваюць травяны корм. У ´Гіганце´ нарыхтоваюць травяны корм.

Уладзімір Бакатовіч

У ´Гіганце´ нарыхтоваюць травяны корм.

Андрэй Лысенка

У ´Гіганце´ нарыхтоваюць травяны корм.

Алег Лузанаў

У ´Гіганце´ нарыхтоваюць травяны корм.

Юрый Старчанка развозіць абеды

У ´Гіганце´ нарыхтоваюць травяны корм.

Васіль Лебедзеў

Аляксандр Парахневіч і Дзмітрый Тарасевіч

- У траншэю на тэрыторыі малочна-таварнага комплекса ўжо пакладзена звыш 1400 тон сіласу. У цэлым там плануем захоўваць прыкладна 1650 тон травянога корму. Як і прадугледжана тэхрэгламентам, зялёную масу перад захоўваннем абавязкова правяльваем, а ў траншэі добра ўтрамбоўваем. Апошняе выконваем двума адзінкамі тэхнікі - трактарам РСМ-3575 пад упраўленнем Алега Вяроўкіна і пагрузчыкам-разраўняльнікам, якім кіруе Дзмітрый Мельнік, - удакладняе тэхналагічныя моманты Аляксандр Аляксандравіч. А разам і засяроджвае ўвагу на тым, што пакуль у гаспадарцы абыходзяцца адным кормаўборачным агрэгатам, у далейшым плануюць падключыць яшчэ адзін Ягуар.

Алег Вяроўкін

Дзмітрый Мельнік

Планы на корманарыхтоўку ў СВК ´Гігант´ сапраўды гіганцкія: нарыхтаваць 21 870 тон сенажу, 22 967 тон сіласу і 1638 тон сена. Механізаваныя атрады для выканання даведзенай задачы сфарміраваны. Людзі сваю работу добра ведаюць. Гэтак жа, як і тое, што іх намаганні будуць падмацаваны добрым рублём.

Намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце Варвара Арцёмчык і Дзмітрый Тарасевіч

Алена КАРПЕНКА.

Фота Віктара ШЭЙКІНА.