Услых пра жаночае здарое, пра жаночае шчасце.

иcтoчник: www.tribunapracy.by

Услых пра жаночае здароўе, пра жаночае шчасце

Чаму важна быць здаровым фізічна і маральна? Як захаваць здароўе? Якія пагрозы ўзнікаюць на шляху да гэтага і як іх абыйсці? Гэтыя і іншыя пытанні адкрыта і прафесійна абмеркавалі 15 мая медыкі БГП №2 на сустрэчы з работнікамі ўпраўленняў і аддзелаў Бабруйскага райвыканкама. Мерапрыемства ініцыянавана інспекцыяй Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Бабруйскім раёне ў межах Года беларускай жанчыны.

Услых пра жаночае здарое, пра жаночае шчасце.

Акцэнт спікеры зрабілі на прафілактыку. Яна Ананіч, урач кабінета прафілактыкі, падрабязна спынілася на тэме папярэджання рака малочнай залозы. Захворванне лічыцца адным з самых распаўсюджаных відаў анкалагічных захворванняў і часцей за ўсё яму схільныя жанчыны, таму ім неабходна своечасова праходзіць абследаванне ў гінеколага і мамолага. Не лішняй, на думку лекара, будзе штодзённая самадыягностыка, пры дапамозе якой можна будзе на ранняй стадыі захворвання звярнуць увагу на незвычайныя праявы або сімптомы, каб загадзя звярнуцца па медыцынскую дапамогу.

Услых пра жаночае здарое, пра жаночае шчасце. Услых пра жаночае здарое, пра жаночае шчасце. Услых пра жаночае здарое, пра жаночае шчасце. Услых пра жаночае здарое, пра жаночае шчасце.

Інструктар-валеолаг паліклінікі Ларыса Колесава пераканаўча распавяла, наколькі важна рухальная актыўнасць, якую карысць яна нясе для здароўя жанчыны. Рэгулярныя трэніроўкі неабходны для здароўя, прадуктыўнасці і стабільнага эмацыйнага стану. ´Нават лёгкія паўгадзінныя заняткі дапамогуць надоўга захаваць бадзёрасць, умацаваць мышцы і косці, абараніць сэрца´, - канстатавала Ларыса Уладзіміраўна, звяртаючыся да прысутных.

Услых пра жаночае здарое, пра жаночае шчасце.

Цікавымі і слушнымі былі заўвагі і парады псіхолага Алены Ганчаровай пра тое, як захаваць цёплыя адносіны паміж мужчынай і жанчынай надоўга. З гадамі ў пары паміж партнёрамі каханне можа паступова згасаць, калі свядома не рабіць крокі насустрач свайму каханаму. Захаваць каханне, падкрэсліла псіхолаг, магчыма, калі быць уважлівым, паважаць межы іншага, яго выбары і захоўваць давер і адкрытасць.

Увага, з якой слухалі прысутныя медыкаў, шматлікія пытанні ў адрас выступаючых - яркае пацверджанне таго, што тэма здароўя для жанчын - хвалюючая. А даведацца нешта новае ў напрамку прафілактыкі хвароб не бывае лішнім.

Алена КАРПЕНКА.

Фота Алены БРАІЛІЦЫ.