Увага - да кожнага пытання. Міхаіл Крыцкі правё прыём грамадзян.

иcтoчник: bobruisk-rik.gov.by

Чарговы прыём грамадзян і юрыдычных асоб правёў сёння старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі. Адпаведная форма ўзаемадзеяння раённай улады і жыхароў Бабруйшчыны зарэкамендавала сябе надзвычай дзейснай, асабліва, калі праблема не знаходзіць вырашэння на ўзроўні сельвыканкама.

За садзеяннем у вырашэнні хвалюючых пытанняў да кіраўніка раёна звярнуліся жыхары аг. Міхалёва, в. Варановічы, а таксама бабруйчане - уласнікі нерухомасці на сяле, у садова-агародным таварыстве.

Увага - да кожнага пытання. Міхаіл Крыцкі правё прыём грамадзян.

І хоць пытанні ў кожнага былі свае, у цэлым яны не выбіваліся з канвы традыцыйных - датычыліся падсыпкі і рамонту дарог у населеных пунктах і на пад´ездзе да іх, якасці вады, набыцця і афармлення нерухомасці.

Увага - да кожнага пытання. Міхаіл Крыцкі правё прыём грамадзян.

У дэталях выслухаўшы кожнага наведвальніка, Міхаіл Крыцкі падзяліўся ўласным бачаннем на ўзнятыя імі пытанні, а таксама зрабіў дакладныя даручэнні прадстаўнікам упраўленняў і службаў райвыканкама, у чыёй кампетэнцыі аказаць непасрэднае садзеянне ў іх вырашэнні.