иcтoчник: www.tribunapracy.by
Раён рыхтуецца да корманарыхтоўкі
Вышыня травастою дае зразумець, што ў кампанію па нарыхтоўцы зялёнага корму жывёле давядзецца ўключыцца зусім хутка. Дзеля гэтага ў сельгасарганізацыях актыўна вядуць падрыхтоўчыя работы: выстаўляюць на лінейку гатоўнасці неабходную тэхніку, набываюць плёнку для закладкі сянажных траншэй і кансерванты для гэтага.
Стартуе кампанія па традыцыі з уборкі азімага зялёнаўкоснага жыта. Расліну пасеялі ў ААТ ´Агракамбінат Бабруйскі´ і філіяле ´Варатынь´ ААТ ´Бабруйскі завод ТДіА´.
На завяршаючым этапе - сяўба кукурузы. Па дадзеных упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама, культура ў раёне пасеяна на плошчы 6874 га або 80% ад плану. З іх 2200 га (100%) пасеяна на зерне.
У стадыі завяршэння пасадка бульбы. З плану ў 611 га пасаджана, па апошніх дадзеных, 428 га ці 70% ад неабходнага.
Ва ўсіх сельгасарганізацыях займаюцца сяўбой адналетняй травы на зялёны корм жывёле. Вядзецца падрыхтоўка глебы да ўнясення пасяўнога матэрыялу позняй збажыны - грэчкі і проса, іх план на сёлета - 400 і 100 га адпаведна.
Працягваюцца доглядныя мерапрыемствы на пасевах. У прыватнасці, хімпраполкі збожжавых культур, апрацоўка азімага рапсу супраць шкоднікаў.
Алена КАРПЕНКА.