иcтoчник: www.tribunapracy.by

Міхаіл Крыцкі правёў прыём грамадзян

Міхаіл Крыцкі правё прыём грамадзян.

У мэтах узаемадзеяння з грамадскасцю, вывучэння клопатаў і турбот жыхароў раёна, своечасовага зняцця праблемных пытанняў сяльчан старшыня Бабруйскага райвыканкама Міхаіл Крыцкі працягвае практыку правядзення прыёмаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Чарговы прыём кіраўнік раёна правёў сёння. За вырашэннем хвалюючых пытанняў да Міхаіла Крыцкага звярнуліся бабруйчанкі, члены садова-агароднага таварыства, размешчанага на тэрыторыі раёна, а таксама жыхар в. Панкратавічы.

У першым выпадку пытанне датычылася арганізацыі дзейнасці таварыства, якая, па меркаваннях жанчын, вядзецца з парушэннямі. Уважліва выслухаўшы наведвальнікаў, старшыня райвыканкама зрабіў дакладныя даручэнні прадстаўнікам кампетэнтных службаў.

Міхаіл Крыцкі правё прыём грамадзян.

Жыхар Панкратавічаў звярнуўся за садзеяннем у вырашэнні пытання пераводу нежылога памяшкання ў жылое ў сельскай мясцовасці. Гэтае пытанне было вырашана непасрэдна падчас прыёму.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.